Навукоўцы з розных краін і прадстаўнікі ЮНЕСКА возьмуць удзел у Міжнародным кангрэсе па інфарматыцы, які пройдзе 1 лістапада ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арганізатарамі форуму выступаюць БДУ, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і навукова-тэхналагічная асацыяцыя «Інфапарк».

Як паведамілі ў прэс-службе БДУ, у праграме кангрэса — пленарныя пасяджэнні і праца секцый па тэмах: абарона інфармацыі і камп’ютарны аналіз звестак; інтэлектуальныя інфармацыйныя сістэмы; інфармацыйна-камунікацыйныя інфраструктуры; інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі забеспячэння навукова-адукацыйнага асяроддзя; камп’ютарныя тэхналогіі ў прыборабудаванні; аптымізацыя і надзейнасць інфармацыйных сістэм; паралельная і размеркаваная апрацоўка звестак, шматпрацэсарныя сістэмы і сеткі; праграмная інжынерыя; распазнаванне вобразаў, інфармацыйныя сістэмы кіравання; тэарэтычная інфарматыка; лічбавыя медыятэхналогіі.

Удзельнікамі міжнароднай сустрэчы будуць вучоныя з Беларусі, Германіі, В’етнама, Іспаніі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША і Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?