Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад выкліканы ў парламент на допыт па справе пра махлярства, якая была заведзеная ў дачыненні да экс-міністра эканомікі ў яго ўрадзе. Сума злоўжыванняў склала $3,2 млрд.

Як адзначаюць заходнія назіральнікі, палітычнае жыццё Ірана на працягу апошніх месяцаў сканцэнтраванае на канфлікце паміж прэзідэнтам і аяталом Алі Хаменеі. Афіцыйны Тэгеран адмаўляе гэта супрацьстаянне, нягледзячы на шэраг гучных адставак у кіраўніцтве краіны.

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі ў пачатку года запатрабаваў аднавіць на пасадзе міністра па справах выведкі Хейдара Маслеі, якога прэзідэнт вымусіў пакінуць гэты пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?