Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Каралеўстве Бельгія Андрэй Еўдачэнка ўручыў даверчыя граматы старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу.
Цырымонія адбылася 28 кастрычніка ў Брусэлі. Гэта мерапрыемства завяршыла працэдуру акрэдытацыі кіраўніка беларускай місіі ў якасці кіраўніка Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе.
У ходзе праведзенай у рамках цырымоніі гутаркі абмеркаваны пытанні адносін паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю.
Нагадаем, што вясной Лукашэнка назваў Барозу казлом.