9 кастрычніка ў мінскім Маладзёжным тэатры эстрады адбылося святкаванне Дня Рэфармацыі.
Вечарына мела назву «Баль у Радзівіла» і спалучала канцэрт і тэатральнае відовішча. На баль «прыйшлі» Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны з жонкамі, каб абмеркаваць лёс Бацькаўшчыны. Іх гасцямі былі падканцлер Астафей Валовіч і іншыя прадстаўнікі шляхты Вялікага Княства Літоўскага.
Гледачы ўбачылі старажытныя танцы, для іх выступілі гурты старажытнай музыкі і танца «Стары Ольса» і «Залаты двор».