Reuters.

Reuters.

Напачатку ААН заяўляла, што 7-мільярдным жыхаром будзе лічыцца немаўля, што народзіцца ў Індыі (ўлічваючы тэмпы нараджэння насельніцтваў гэтай краіне), але потым ААН наогул адмовілася прызнаваць месца нараджэння, прапануючы сканцэнтрацца на праблемах выжывання, а не гонячыся за колькасцю.

Тым часам у Расіі, Беларусі ды шэрагу іншых краінах раздаюць сертыфікаты 7-мільярднага жыхара, якія, натуральна, з’яўляюцца сімвалічнымі.

«Замест таго, каб турбавацца пра колькасць, мы павінны думаць, што рабіць з нашай планетай
 — найлепшым месцам для жыцця ўсіх яго жыхароў», — гаворыцца ў дакладзе ААН. — А на навакольнае асяроддзе і эканамічны рост ўплывае не толькі рост насельніцтва краін, што развіваюцца, але і празмернае спажыванне ў развітых краінах.

6-мільярдны жыхар нарадзіўся ў 1999 г. у Сараеве, гэтае прызнанне таксама было сімвалічным, у тым ліку рэверансам у бок разбуранай вайной Босніі.

Да 2100 года насельніцтва Зямлі вырасце да 10 млрд чалавека

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?