Як паведаміла НН дачка палітвязня, Кацярына Статкевіч, бацька тэлефанаваў ёй 30 кастрычніка. Паводле яе словаў, Міколу Статкевіча спрабуюць прымусіць падпісаць прашэнне аб памілаванні.

«Апошні раз прапаноўвалі падпісаць у пятніцу, пасля адмовы сказалі, што пазбаўляюць спатканняў на бліжэйшыя паўгода, — піша яна. — Сказаў, што з ім можа адбыцца ўсё, што заўгодна, але прашэнне аб памілаванні ён не будзе падпісваць ні ў якім разе, бо гэта было б здрадай у адносінах да тых людзей, якія выйшлі на плошчу 19 снежня».

Статкевіч паведамляе, што рука, якую ён пашкодзіў, ужо крыху лепш, але не зажыла, бо нагрузка на яе вялікая: прымушаюць пілаваць вельмі тоўстыя бярвенні.

Таксама Статкевіч распавёў, што яму не даюць распісацца з Марынай Адамовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?