«Адвакату, з якім заключыў дамову Сяргей Міхалок, паведамілі, што тэрмін пракурорскай праверкі працягнуты на тры месяцы. А таксама прызначаная лінгвістычная экспертыза», — дзеліцца свежымі навінамі прадстаўнік гурта «Ляпис Трубецкой» Зміцер Безкаравайны.

Следчы пракуратуры Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Бачыла, які выклікаў Сяргея, што яму падабаюцца песні «Ляпісаў», гэтым разам размаўляць адмовіўся.

— Без каментароў!

— На якім этапе цяпер разбіральніцтва?

— Тое ж самае адкажу.

—: Можа быць, хаця б скажаце, пра які выраз ці пра якую размову ідзе гаворка?

— Адкрыйце інтэрнэт — убачыце.

— То бок гэта тое інтэрв’ю, пра якое ўсе думаюць?

— Угу.

— Калі Міхалок прыедзе, ці будзе ён неяк абмежаваны ў правах?

— Без каментароў!

— А ў вышук будзеце яго абвяшчаць?

— Без каментароў!

Інстытут мовы і літаратуры Акадэміі навук, які, як правіла, робіць моўныя экспертызы, запыту з пракуратуры пакуль не атрымаў.
Дырэктар установы Аляксандр Лукашанец чуў пра «справу» Сяргея Міхалка. Але пакуль разбіраць словы лідара «Ляпісаў» не бярэцца.

— Калі раптам да мяне прыйдзе афіцыйны запыт, то адказ будзе залежаць ад таго, як сфармуляванае пытанне. Таму я не хачу, каб мая думка на гэты конт як спецыяліста дзесьці фігуравала, — тлумачыць навуковец.

Сам жа Сяргей Міхалок пакуль вяртацца ў Беларусь не плануе і абжываецца ў маскоўскай кватэры.

Сяргей Міхалок: «Я застаўся ў Маскве не таму, што я баюся гэтых судовых разбіральніцтваў. Я застаўся ў Маскве, бо хачу быць у страі. На паўгода наперад распісаныя гастролі нашага гурта, і гэта галоўнае. Гэта маё прызначэнне, гэта мая місія. Людзі, якія спецыялісты ў адвакатуры, юрыспрудэнцыі мне сказалі, што калі я вярнуся ў Мінск, то на час разбіральніцтва хутчэй за ўсё з мяне возьмуць падпіску аб нявыездзе, а можа, нават забяруць пашпарт. А канцэрты, як вы ведаеце, — рэч святая, адмяняць іх нельга. Таму я сфакусуюся на сваім гастрольным графіку, буду гэтым займацца, а кантора няхай піша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?