Праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска 1 лістапада падаражэе да 1.300 рублёў за паездку. Пры куплі ў вадзіцеля талоны будуць каштаваць 1.500 рублёў. Паездка на экспрэсных аўтобусных маршрутах абыдзецца ў 1.800 рублёў.

Як паведамілі на ГП «Мінсктранс», новыя тарыфы ўстаноўлены ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 26 кастрычніка 2011 года.

Месячны праязны на адзін тып транспарту будзе каштаваць 51.200 рублёў, на два — 68.400 рублёў, на тры — 81.600 рублёў

, на чатыры віды — 92.300 рублёў, на аўтобус-экспрэс — 64.700 рублёў.

Як паведамлялася раней, 1 лістапада таксама адмяняецца рэгуляванне тарыфаў на аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтамабілямі з дазволенай максімальнай масай менш як 5.000 кг (маршрутных таксі). Згодна з указанай пастановай юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ўстанаўліваюць тарыфы на перавозкі пасажыраў у маршрутных таксі «на аснове планавых расходаў, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%».

Апошні раз тарыфы на праезд у грамадскім транспарце павялічваліся 10 верасня 2011 года — з 900 да 950 рублёў за адну паездку.

Раней прадстаўнікі гарвыканкама заяўлялі аб паэтапным штомесячным павышэнні тарыфаў: у снежні яны павінны павялічыцца да 1.850 рублёў за паездку.

Гарадскія ўлады таксама прапаноўваюць зрабіць праезд у метро даражэйшым, чым у наземным транспарце, але пакуль рашэнне па гэтым пытанні не прынята.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?