Новы сезон тэлеканал АНТ адкрыў праектам пад назвай «Абмен жонкамі». Сутнасць яго заключаецца ў тым, што дзве сям’і абменьваюццаТры дні жанчына жыве па правілах новай сям’і, на чацвёрты дыктуе свае правілы, а на сёмы абедзве сям’і сустракаюцца на нейтральнай тэрыторыі і выказваюць заўвагі з нагоды жыцця адзін аднаго.жонкамі-мамамі на тыдзень.
Шоу выпускаецца па ліцэнзіі ў многіх краінах, у тым ліку і ва Украіне. Айчыннае рэаліці, праўда, мае спецыфічны шарм. Падчас прагляду перадачы заўважаеш рэкламу, якая тырчыць з усіх шчылінаў і якую нават не імкнуцца маскіраваць.
У мінулую суботу абмен жонкамі адбыўся паміж брэсцкай і наваполацкай сем’ямі. «Вячэрні Брэст» папрасіў удзельніцу праекта з Брэста падзяліцца ўражаннямі пра тэлевізійную кухню, а таксама расказаць пра тое, што засталося за кадрам.
Вольга ў шлюбе з Сяргеем пяць гадоў, у сям’і падрастаюць двое дзяцей — чатырохгадовая Дамініка і паўтарагадовы Давід.
— Мы самая звычайная сям’я, але некаторыя моманты могуць падацца камусьці асаблівымі. Так, мы стараемся весці здаровы лад жыцця, выбіраем толькі карысную ежу, максімальна абмежавалі выкарыстанне бытавой хіміі.
Апошні пункцік і ўразіў маму з Наваполацка. Ёй прапаноўвалі варыць гаспадарчае мыла, якое потым выкарыстоўвалася пры мыцці бялізны, мыць галаву яйкам. І запрошаная мама ўсё гэта мужна вытрывала, хоць месцамі і назіраўся адкрыты перабор з боку сцэнарыстаў.
— Што ж падштурхнула цябе ўдзельнічаць у праекце?
— Хацелася нейкай разнастайнасці ў жыцці, нечага новага. Я заўсёды думала, што змена становішча — гэта да лепшага. Новы горад, новыя людзі. Новы жыццёвы досвед. Хацелася паглядзець, як усё ўладкавана ў іншых людзей, якія звычкі, асаблівасці, як наладжаны побыт. Дзесьці парадавацца за сябе, а штосьці ўзяць на заметку. Увогуле, звычайная жаночая цікаўнасць.
Адбор цягнуўся доўга, прыкладна два месяцы мы знаходзіліся ў невядомасці. Мне здаецца, вырашальным стаў экалагічны падыход да побыту нашай сям’і, які мог здацца спецыфічным.
— А сямейны бюджэт на тыдзень вы фармавалі самі?
— Так, самі. Аднак загадзя не абгаворвалася, што ў яго ўваходзіць. Мы думалі, што гэта будзе бюджэт поўнага пражывання на тыдзень, уключаючы ўсе раздзелы выдаткаў. А выявілася, што АНТ забяспечвае толькі харчаванне дома, а ўсё астатняе (харчаванне
— У якую сям’ю ты баялася трапіць?
— Ой, я так задаволеная той сям’ёй, у якой апынулася! Мне хацелася адпачыць ад штодзённасці, і з новай сям’ёй гэта ўдалося. А страшна было трапіць у вёску, з вялікай колькасцю дзяцей, з хатняй гаспадаркай, адсутнасцю ўмоваў для камфортнага жыцця. Мне было страшна, што там я магу не справіцца.
— У некаторых месцах выразна праглядаўся сцэнар…
— Так, у арганізатараў праекта ёсць сцэнар для кожнай сям’і, але нешта можа пайсці не так. Вядома, робіцца ўсё для таго, каб нейкія моманты на экране зрабіліся яшчэ больш яркімі. А калі нешта выходзіць за рамкі плану, кіраўнікі праекта могуць пачаць імправізаваць. Увогуле, удзельнічаючы ў такіх шоу, трэба быць гатовым да ўсяго.
— За той тыдзень, што цябе не было дома, твой муж захварэў, а наваполацкая жонка збегла. Няўжо ў цябе не было ніякай сувязі з домам?
— Не, любая сувязь з сям’ёй забароненая паводле ўмоваў праекта, нават мабільны тэлефон перад ад’ездам я пакідала дома. Доступу ў інтэрнэт таксама не было. Так што прыезд Таццяны ў Наваполацк стаў для нас поўнай нечаканасцю. Хоць, магчыма, яе ўцёкі і былі той самай імправізацыяй: везці хворага Сяргея ў Мінск на сямейную сустрэчу было вельмі цяжка.
— Як доўга на працягу дня з вамі знаходзілася здымачная група?
— Група канала складалася з трох чалавек: двух рэдактараў і аператара. З раніцы і да вечара з намі побач былі аператар і адзін з рэдактараў, а на ноч прыходзіў другі рэдактар. Такім чынам, пад прыцэламі камер мы знаходзіліся кругласутачна.
— Не шкада было пакідаць малога на такі доўгі тэрмін?
— Безумоўна, шкада. Хоць я і давяраю свайму мужу догляд і выхаванне дзяцей на ўсе сто адсоткаў. У перадачы паказалі, што малеча ўвесь час плача, але я думаю, гэта было не так. У прынцыпе, ён знаходзіўся ў коле сваёй сям’і, з ім былі сястра і тата. А па вяртанні мы паспяхова аднавілі грудное кармленне.
— Мужна. І што, ты праўда зусім не карыстаешся шампунямі і іншымі мыйнымі сродкамі?
— Пры неабходнасці карыстаюся. Я максімальна абмяжоўваю выкарыстанне бытавой хіміі і касметыкі, але не выключаю іх зусім.
— Што даў праект вашым адносінам у сям’і?
— Кардынальна, вядома, нічога не змянілася. Мы не пасварыліся, не развяліся. Я б сказала, што для нас змены толькі ў лепшы бок: мы пачалі больш шанаваць тое, што ёсць — нашу сям’ю, нашы адносіны. Муж пачаў больш дапамагаць мне ў хатніх справах, і я актыўна гэтым карыстаюся.
— З наваполацкай сям’ёй падтрымліваеце адносіны?
— Так, вядома. Мы засталіся сябрамі. Таму перыядычна стэлефаноўваемся, размаўляем, дзелімся ўражаннямі.
— Што засталося за кадрам?
— За кадрам засталіся чамусьці самыя станоўчыя моманты, якіх было нямала. Кожны вечар з намі рабілі паўгадзінныя інтэрв’ю, якія ў кадр таксама не трапілі. Але з вялікай колькасці матэрыялу з улікам рэкламы трэба было змантаваць менш за гадзіну. Магчыма, рэдактарам праекта трэба было неяк асабліва расставіць акцэнты.
— Пагадзілася б ты паўдзльнічаць у такім праекце яшчэ раз?
— Магчыма, пагадзілася б, але не на такіх умовах. Я б перагледзела палітыку ў плане перамоваў у сям’і і дазволіла хоць бы адзін званок дадому за тыдзень. Я лічу, што любы чалавек павінен ведаць, што адбываецца сям’ё, якая засталася дома. Калі
І, вядома ж, фінансавы бок. Наяўнасць хоць нейкага ганарару ці каштоўнага прыза магло прыцягнуць больш ахвотнікаў «абмяняцца жонкамі». Ды і ў саміх удзельнікаў быў бы стымул здымацца і рабіць шоу, і ўсё магло б атрымацца ў выніку нашмат цікавейшым.
Прынамсі трэба было б выконваць тое, што напісана на сайце, а менавіта: што праект бярэ на сябе ЎСЕ выдаткі за тыдзень. Бо ў розных сем’яў могуць абсалютна не супадаць жаданні і фінансавыя магчымасці.





