Фота Юліі Дарашкевіч.
Пад пераслед міліцыі маладыя людзі патрапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі.
У ноч на 27 кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава адбыўся ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі нацыянальную сімволіку і канфіскавалі камп'ютар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, Аляксандра ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў яго па артыкуле 23.4 КоАП РБ, пакараўшы адміністратыўным арыштам на 10 сутак. У вечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго доме быў праведзены другі ператрус.
Два ператрусы 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Нікалаеўскага. Міліцыянты праводзілі з ім гутарку.
Абвінавачанне па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса РБ можа пацягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе грамадскіх работаў, ці штрафу, ці папраўчых работаў тэрмінам да двух гадоў, ці арышту тэрмінам да трох месяцаў, ці абмежаваннем волі тэрмінам да года.





