«У краіне не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і згуртаванай краінай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод.
Як паведамляе
Паводле слоў Лукашэнкі, на фоне ўзброеных канфліктаў, якімі ахоплены сучасны свет, «кожны разумее, што галоўнае ў жыцці — гэта чыстае неба над галавой, спакой і ўпэўненасць нашых людзей у заўтраўшнім дні».
Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў дыпломы і ганаровыя знакі групе металургаў з Магілёва, якія распрацавалі перадавую тэхналогію ліцця і арганізавалі прадпрыемства па выпуску інавацыйнай прадукцыі.
Дзяржаўнай прэміі таксама ўдастоены распрацоўшчыкі кар’ерных самазвалаў асабліва вялікай грузапад’ёмнасці. «Эфектыўныя канструктарскія рашэнні значна павысілі канкурэнтаздольнасць і перавагі нашых машын. Гэта дазваляе БелАЗам утрымліваць больш за 30% сусветнага рынку велікагрузнай тэхнікі ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з боку транснацыянальных кампаній», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў дасягненні і сучаснай беларускай медыцыны. Лукашэнка ўручыў узнагароды
За ўклад у развіццё айчыннага мастацтва дзяржпрэмій удастоены архітэктары і мастакі, у тым ліку стваральнікі мемарыяла «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны» і серыі графічных работ «Вароты мінулага».





