У гульні з «Міланам» у Мінску (1 лістапада, 20:00) БАТЭ важная падтрымка стадыёна. Тым больш што БАТЭ вінны заўзятарам пасля матчу з «Барселонай». Такі пункт гледжання 31 кастрычніка, напярэдадні матчу з італьянскім клубам, выказаў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка на
«У гульні з „Міланам“ мы павінны быць вельмі дзёрзкімі. Неабходна халодная галава ў абароне і дзёрзкасць у атацы. З „Барселонай“ мы гулялі кепска, на выездзе з „Міланам“ — лепш, цяпер, спадзяюся, будзе яшчэ лепш. Мы ў даўгу перад балельшчыкамі», — сказаў Ганчарэнка.
Паводле яго слоў, калі б лёсаванне каманд па групах праводзілася яшчэ адзін раз,
Ганчарэнка быў бы «дзвюма рукамі за тое, каб „Барселона“ і „Мілан“ былі ў нашай групе».
«Цяпер, калі мы больш падрабязна ўглыбіліся ў аналіз гэтых каманд, то знайшлі масу цікавага і ў „Барселоны“ — тэхнічна пастаўленая гульня, шмат карыснага — і ў каманды „Мілана“. Мы павінны ўзяць усё лепшае і выкарыстаць», — адзначыў Ганчарэнка.
Паўабаронца БАТЭ Дзмітрый Бага ў сваю чаргу падкрэсліў, што, на яго думку, у Лізе чэмпіёнаў няма слабых груп.
«Любая група для нас была б выдатная, а гэтая група — наогул фантастычная, згуляць з такімі сапернікамі вельмі здорава. Зразумела, што ў кожнай гульні хочацца перамагаць, але мы рэальна глядзім на рэчы. Шчасце для Беларусі, што прыязджаюць такія каманды», — сказаў Бага.
Гулец адзначыў, што ў матчы з «Барселонай» БАТЭ мог бы згуляць і больш агрэсіўна. «Але гульня пройдзена, трэба рабіць высновы. Мы разбіралі гэтую гульню, я ведаю, дзе я не меў рацыі. Але гульня прайшла, трэба рухацца наперад. Будзем старацца выпраўляць памылкі», — заявіў паўабаронца БАТЭ.





