На мінулым тыдні ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце адбылося пасяджэнне камісіі, якая разглядала заяву аспіранткі Таццяны Касатай. Вырашалася пытанне з яе неатэстацыяй. Камісія палічыла, што прэтэнзіі Валерыя Чарапіцы, навуковага кіраўніка, былі абгрунтаванымі. І значыць, што

Таццяна па-ранейшаму застаецца неатэставанай за другі год навучання ў аспірантуры. А гэта падстава, каб адлічыць яе з навучальнай установы.

Па словах Касатай, яна прадставіла ў камісію водгукі гісторыкаў з Акадэміі навук Беларусі, з Варшаўскага, Віцебскага, Гродзенскага ўніверсітэтаў на тую главу дысертацыі, якая не задаволіла Валерыя Чарапіцу. Калі тыя водгукі і былі прынятыя пад увагу, на рашэнне камісіі гэта не паўплывала.

Навуковы кіраўнік Таццяны Валерый Чарапіца мае прэтэнзіі да другога раздзела яе дысертацыі. Маўляў, не ўбачыў там нічога новага. Гэта была справаздача дзяўчыны за другі год навучання ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тэма яе працы — «Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1944-1991 гг.»

Таццяна лічыць прэтэнзіі надуманымі.

І звязвае неатэстацыю са сваёй грамадскай актыўнасцю.

Летась яна ўдзельнічала ў зборы подпісаў за наданне адной з вуліц Гродна імя Васіля Быкава, арганізаваным кампаніяй «Гавары праўду». А падчас перадвыбарчай кампаніі падтрымала кандыдата Уладзіміра Някляева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?