Новы тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту агульнага карыстання на звычайных маршрутах у рэгулярных зносінах павялічыўся на Br300 да Br1100 за адну паездку. Гранічны максімальны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 т на экспрэсных рэгулярных маршрутах у рэгулярных зносінах устаноўлены ў памеры Br1600 за адну паездку. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ўсталёўваюць тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай да 5 т (маршруткі) на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%.

Пры продажы квіткоў кіроўцамі грамадскага транспарту на звычайных маршрутах агульнага карыстання ў рэгулярным паведамленні тарыф на адну паездку павялічваецца на Br50.

Праязны квіток на месяц на аўтобус ці тралейбус ў Гродне цяпер каштуе Br42350, на два віды транспарту — Br56500. У Лідзе кошт праязнога на месяц павялічаны да Br41000, у астатніх гарадах вобласці — да Br36000.

Павялічаныя таксама тарыфы на прыгарадныя аўтаперавозкі на рэгулярных рэйсах. Гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтаперавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах за 1 км на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу ўстаноўлены ў Br220, з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — Br228. На хуткасных маршрутах адпаведна Br286,1 і Br296,3, на дадатковых рэйсах — Br297,1 і Br307,7, на экспрэсных маршрутах — Br329,9 і Br341,9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?