З 21 кастрычніка ў пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы Смаргонская пагранічная група сумесна з Ашмянскім райвыканкамам праводзяць эксперымент. Яго сутнасць заключаецца ў размежаванні пасажырапатоку Мытнага і Еўрапейскага саюзаў.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, зменены парадак дарожнага руху на пад’ездзе да пункта пропуску. Цяпер ён арганізаваны наступным чынам. Першая паласа адводзіцца грузавым транспартным сродкам. Другая і трэцяя — легкавым аўтамабілям адпаведна замежнай дзяржавы і Мытнага саюза. Чацвёртая паласа — для службовага транспарту і аўтобусаў. Раней гэтыя палосы займалі адпаведна легкавыя транспартныя сродкі, аўтобусы і спецтранспарт.

Падчас эксперыменту будзе вызначана, ці дазволіць новая сістэма арганізацыі дарожнага руху павысіць камфортнасць перасячэння дзяржаўнай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?