Цэнтральны суд Мінска прыгаварыў актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Міхаіла Ермалюка да пяці сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітзняволенымі.
Як паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі», Юлію Сцяпанаву, якая правяла ноч у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, і яе паплечніцу Вольгу Бандарэнку судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Суддзя — Наталля Пратасавіцкая. Іх таксама абвінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) за акцыю 26 кастрычніка.
Сцяпанава была аштрафаваная на 30 базавых велічыняў, а Бандарэнка прыгаворана да 10 сутак арышту.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ