У Драгічынскім раёне ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля з трактарам пацярпелі чатыры чалавекі, у іх ліку двое дзяцей.

Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Карабко, аварыя адбылася 31 кастрычніка прыблізна, а 19-й гадзіне на 506-м км аўтадарогі Кобрын — Гомель — мяжа Расійскай Федэрацыі непадалёк ад вёскі Віры. Аўтамабіль «ВАЗ», за рулём якога знаходзіўся 34-гадовы жыхар Кобрынскага раёна, сутыкнуўся з задняй часткай прычэпа трактара «МТЗ-80», што рухаўся наперадзе. У выніку ДТЗ траўмы атрымалі ўсе чатыры пасажыры «ВАЗа» — жыхары Кобрынскага раёна.

У хірургічнае аддзяленне Брэсцкай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы шпіталізаваны хлопчык дзевяці гадоў з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу, у коме першай ступені; у рэанімацыйнае аддзяленне — 11-гадовы хлопчык з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу лёгкай ступені, вялікай скальпаванай ранай цемянной скроневай вобласці галавы. У Драгічынскую цэнтральную раённую бальніцу змешчаны 60-гадовая жанчына, якая атрымала спалучаныя траўмы, адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, удар галаўнога мозгу цяжкай ступені, удар грудной клеткі, закрыты пералом аснавання чэрапа, а таксама 43-гадовы мужчына. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу і закрытыя пераломы рэбраў.

Вадзіцель «ВАЗа» і трактарыст не пацярпелі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?