Ірына Халіп заявіла, што на Андрэя Саннікава ўзрастае з кожным днём ціск за кратамі.

«На сёння ён канчаткова прыйшоў да высновы, што рэжым не спыніцца і перад фізічнай ліквідацыяй».

Па словах жонкі палітыка, на мінулым тыдні ў памяшканне камернага тыпу, у якім знаходзіцца Саннікаў, падсадзілі чалавека, хворага на сухоты. Невядома, з адкрытай ці закрытай формай. Пасля гэтага хворага замянілі на асуджанага з «нізкім статусам». «Гэта адна са спробаў правакацый. Андрэй, безумоўна, адрэагаваў адразу: абвясціў сухую галадоўку, напісаў заяву на імя начальніка калоніі, што не будзе знаходзіцца ў гэтай камеры. І чалавека хуценька прыбралі. З майго пункту погляду, гэта была дэманстрацыя: у нас ёсць вось такія метады. Мы можам заразіць цябе сухотамі, можам дыскрэдытаваць — знішчыць рэпутацыю сярод асуджаных».

Андрэю Саннікаву сказалі, што ёсць адзіны выхад з сітуацыі — напісаць прашэнне аб памілаванні.

А ў выпадку шуму ў СМІ з нагоды парушэння яго правоў, адміністрацыя калоніі заявіць аб пагрозе яго жыццю, і што ў калоніі не ў стане гарантаваць яго бяспеку. І Андрэй паедзе далей па этапе — будзе «матляцца» па перасылках увесь тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?