«Boeing-767» польскай авіякампаніі «Lot» выконваў рэйс з Нью-Ёрка ў Варшаву.
Шасі не выпускалася. Дыспетчары і пілоты вырашылі садзіць лайнер на бруха. Іншага выйсця не было.

Перад пасадкай самалёт зрабіў некалькі колаў над аэрапортам, выпрацоўваючы паліва. Нарэшце пасадка: «Дзякуй! Удачы!» — гэта былі апошнія словы дыспетчара перад момантам кранання паласы.

З-пад корпуса самалёта, з-пад рухавікоў вырываліся снапы іскраў, але ён не загарэўся.
Пасля пасадкі да працы прыступілі пажарныя разлікі і ратавальнікі.

Пасажыраў эвакуявалі праз спецыяльныя рукавы.

Аэрапорт, хутчэй за ўсё, будзе зачынены да 9-й гадзіны раніцы па мясцовым часе.

Польскае радыё ТОК FM апублікавала запіс размовы капітана Боінга-767 Тадэвуша Вроны, з дыспетчарскай вежай у ключавыя дзесяці секундаў перад пасадкай.

Вежа: Лёт-16, пасадку дазваляю. Вецер пры зямлі, 104 вузлы. Для даведкі: на кароткай простай вашай уключылі асвятленне паласы.

Пілот: На пасадку згодны. Дзякуй.

Вежа: Лёт-16: рапартуй, калі паласа будзе ў полі зроку.

Пілот: Рапартую: паласа ў полі зроку.

Вежа: Дзякуй! Удачы!

Пілот: (неразборліва). Вежа: Лёт-16, няма шасі.

Пілот: Дзякуй!

Дарэчы, «врона» па-беларуску — варона.

«Лётай, як арол, а сядай, як Врона!»
 — дасціпнічаюць палякі, захопленыя подзвігам суайчынніка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?