Пракуратура Савецкага раёна Мінска паведаміла, што праводзіцца праверка па факце смерці 58-гадовай жыхаркі сталіцы.

Цела жанчыны было знойдзенае раніцай 29 кастрычніка на лаўцы ля магілы яе сваякоў — бацькі і бабулі — на могілках у вёсцы Цна, якая ўваходзіць у гарадскую рысу.

Памерлую знайшла жанчына, якая прыйшла прыбіраць магілы перад Дзядамі. Паводле папярэдняй версіі, смерць наступіла ў выніку атручання алкаголем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?