Літва будзе ўважліва сачыць за судовым працэсам над праваабаронцам Алесем Бяляцкім і ў выпадку неабходнасці будзе адпаведная рэакцыя. Аб гэтым заявіў 2 лістапада міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, паведамляе партал delfi.lt.

«Літва будзе ўважліва назіраць за працэсам. Нашы дыпламаты актыўна будуць удзельнічаць і ўдзельнічаюць у працэсе, які пачаўся сёння. З таго, як ён будзе праходзіць, якім будзе абвінавачанне, мы будзем рабіць высновы і будзем адпаведным чынам рэагаваць. Мы можам зрабіць гэта вельмі проста, гэта можа быць рэакцыя як старшыні АБСЕ, так і рэакцыя кіраўніка МЗС Літвы. Усё будзе залежыць ад сітуацыі, якое абвінавачанне будзе прад’яўлена, на чым яно будзе заснавана», — заявіў Ажубаліс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?