Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Гісторыя зноў і зноў пацвярджае значнасць ідэалаў Вялікага Кастрычніка – вызваленне працоўных ад эксплуатацыі і прыгнёту, устанаўленне раўнапраўя і сацыяльнай справядлівасці.

Імкненне народаў да самавызначэння і незалежнасці на роднай зямлі захавана нашымі дзядамі і бацькамі ў час замежнай інтэрвенцыі, у трагічны перыяд Вялікай Айчыннай вайны, найцяжэйшыя постсавецкія дзевяностыя гады.

Беларускі народ выбраў курс на пабудову суверэннай сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

Рэалізацыя ўласнай мадэлі развіцця дала магчымасць нам у няпростых знешніх умовах узняць на новы ўзровень прамысловасць і сельскую гаспадарку, прымножыць нацыянальны здабытак.

Сённяшнія мір і стабільнасць у грамадстве, адсутнасць рэзкага сацыяльнага расслаення, вяршэнства закону і парадак з’яўляюцца доказам правільнасці выбранага шляху.

Перакананы, што, нягледзячы на часовыя цяжкасці, мы прадоўжым упэўнены рух наперад – да забеспячэння дастойнага жыцця грамадзян.

Шчыра жадаю вам стойкасці і аптымізму, далейшых поспехаў у імя Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?