На заходніх межах Беларусі захоўваюцца гіганцкія чэргі. Паводле афіцыйнай інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 16.00
на адным толькі памежным пераходзе Брузгі (каля Гродна) выезду чакаюць 300 легкавікоў.Варта ўлічваць, што ў рэальнасці лічбы заўсёды большыя.
Агулам у Польшчу не могуць выехаць больш за 500 легкавікоў, у Літву — яшчэ больш за 300.
У Каменным Логу мяжу праходзяць тыя, хто прыехаў да першага шлагбаума ў 9-10 гадзін раніцы.
Што да грузавікоў, то на мяжы з Літвой стаяць больш за 1200 фур.
Кіроўца скардзяцца, што
літоўскія памежнікі і мытнікі працуюць надзвычай павольна, прапускаючы роўна па 10 аўтамабіляў за гадзіну.