Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі звольніў двух супрацоўнікаў пасольства Польшчы ў Маскве, затрыманых пры спробе кантрабанднага ўвозу ў Польшчу 100 тысяч штук цыгарэт, паведаміў прэс-сакратар польскага замежнапалітычнага ведамства Марцін Басацкі.
Паводле яго слоў, дыпламатаў затрымалі польскія памежнікі ў Тэрэспалі.
Цыгарэты яны везлі на аўтамабілі з дыпламатычнымі нумарамі. Кошт кантрабанды ацэньваецца ў 50 тысяч польскіх злотых (каля 140 мільёнаў рублёў).
0
0
0
0
0
0