У кіўскай падземцы ўжо працуюць новыя турнікеты. Фота mik-key.livejournal.com.

У кіўскай падземцы ўжо працуюць новыя турнікеты. Фота mik-key.livejournal.com.

Мінгарвыканкам плануе зрабіць праезд у метро даражэйшым, чым у наземных відах транспарту. Чыноўнікаў не спыняе нават адмова Мінэканомікі, якое завярнула іх прапановы.

Каб павышэнне цэнаў не было гульнёй у адны вароты, выкажам некалькі прапановаў па ўдасканальванні працы метрапалітэна.

Праязныя дакументы

У мінскім метро іх усяго тры віды: на месяц, паўмесяца і на дэкаду. Іх дзеянне строга прывязана да календара. А чаму б не зрабіць, як у Польшчы — праязны на 1 дзень, на 3, на 12 і г.д.? Чым большы тэрмін дзеяння праязнога — тым ён таннейшы. І каб ён пачынаў дзейнічаць з моманту пагашэння.

Турнікеты

Даўно пара змяніць праслаўленыя яшчэ ў савецкім мультфільме «Ну, пачакай!» пагрозлівыя прыстасаванні на больш гуманныя і сучасныя. Надакучыла ўвесь час рыхтавацца да ўдару па каленях на выхадзе з метро ў раёне чыгуначнага вакзала. За прыклад можна ўзяць Кіеў, дзе на многіх станцыях ужо дзейнічаюць бяспечныя турнікеты.

Эскалатары на Кастрычніцкай

Рэканструяваная ў 2008-м станцыя займела на выхадзе на перасадачны вузел чатыры эскалатары замест трох. Тады казалі, што гэта павінна вырашыць праблему велізарных чэргаў каля эскалатараў. Але, падаецца, натоўпы нікуды не зніклі. Так, праца эскалатараў падпарадкоўваецца строгаму графіку, але ці лягчэй ад таго пасажырам? Стаянне ў натоўпе ў падземцы само па сабе малапрыемнае, а пасля падзей 11 красавіка адключаны «не ў гадзіну пік» эскалатар выглядае здзекам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?