Супрацоўнікі міліцыі пасля мітынгу ў Лошыцы затрымалі Юрася Навіцкага, аднаго з яго ўдзельнікаў. Ён здымаў на фотакамеру людзей у цывільным, якія вялі відэаздымку акцыі памінання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры.

Навіцкі пасля мітынгу сеў у машыну да журналіста Арцёма Лявы. Разам яны паспрабавалі пакінуць Лошыцкі яр, аднак пры выездзе на вуліцу Маякоўскага машыну Лявы спыніў супрацоўнік ДАІ. Пасля гэтага людзі ў цывільным падбеглі да машыны, выцягнулі адтуль сілай Навіцкага, запіхнулі ў мікрааўтобус і павезлі ў невядомым кірунку.

Варта адзначыць, што падчас мітынгу адбыўся невялікі інцыдэнт. Юры Навіцкі з пляча іншага ўдзельніка мітынгу здымаў на фотакамеру супрацоўнікаў спецслужбаў, якія вялі відэазапіс. Супрацоўнік спецслужбаў ззаду ўдарыў паплечніка Навіцкага. У сваю чаргу, той павярнуўся і нанёс супрацоўніку спецслужбаў удар у адказ. Аднак гэты інцыдэнт арганізатарам мітынгу ўдалося спыніць без далейшых наступстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?