«Беларуская мара». Так называецца першы вялікі фільм пра
Аўтарка фільма — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зараз працуе на расійскім Першым канале. У Мінск яна прыехаць не змагла, бо знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці.
Кацярына нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Спачатку працавала ў Мінску ў газеце «Свободные новості». З чэрвеня 2002 года — у праграме навін беларускага тэлеканала АНТ. А ў жніўні 2003 года пераехала ў Маскву і пачала працаваць на
У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі, судзілішчы і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі.
«Беларуская мара» — апавяданне пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што.
Вось як выглядаў трэйлер фільма:





