«Міс Венесуэла» Івіан Лунасоль Саркос Каліменарэс стала пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс свету — 2011», фінал якога праходзіў у Лондане, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Другое месца заваявала прадстаўніца Філіпін, а трэцяе — прыгажуня з Пуэрта-Рыка.

У конкурсе прымала ўдзел прадстаўніца Беларусі — 21-гадовая гамяльчанка Насця Харланава.

У фінале конкурсу прынялі ўдзел прадстаўніцы 122 краін. Прамая трансляцыя фіналу конкурсу вялася на больш чым 150 краін.

Упершыню сусветны конкурс прыгажосці праводзіўся ў 1951 годзе. Тады яго пераможцай стала шведская дзяўчына Кікі Хакансон. А ўсяго ў дэбютным конкурсе прынялі ўдзел 25 чалавек.

Сярод удзельніц сусветнага конкурсу прыгажосці была уладальніца Оскара амерыканская акторка Холі Бэры, якая выйшла ў фінал у 1986 годзе, а таксама пераможца 1994 індыйская кіназорка Айшварыя Рай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?