У 1998 годзе яна прыйшла ў Купалаўскі тэатр і стала сапраўднай зоркай беларускай сцэны. Аднак самая вядомая роля Зелянкоўскай — Настасся Слуцкая ў аднайменным фільме, які выйшаў у 2003 годзе. «Настасся Слуцкая» выявілася адным з самых папулярных беларускіх фільмаў, сярод гледачоў нават хадзіла легенда пра існаванне альтэрнатыўнай версіі стужкі з абсалютна іншымі дыялогамі, якую паказваюць выключна падпольна. Толькі за гэтую ролю Святлана Зелянкоўская атрымала пяць розных узнагародаў. Да таго ж, спадарыня Зелянкоўская сябруе з Сяргеем Міхалком і здымаецца ў кліпах «Ляпісаў».

Якія песні назаве Святлана сярод сваіх любімых?

«Беларуская народная песня «Дарожка» са мной разам усё жыццё. Я рэгулярна вяртаюся да яе. Яна вельмі светлая, народныя песні — гэта і ёсць само жыццё, сапраўдныя спевы душы. Настрой гэтай песні мне вельмі блізкі.

Аднойчы бард Аляксей Галіч спеў «Пагоню» на вершы Багдановіча, я была вельмі ўражаная, і папрасіла яго наспяваць мне мелодыю, каб я магла яе запомніць. Вельмі люблю гэтую версію «Пагоні». Гэта песня прымушае працаваць сэрца. Яна сапраўды запальвае энергіяй, а што такое нашае жыццё? Гэта і ёсць энергія.

На жаль, знайсці «Пагоню» ў выкананні Аляксея Галіча ў нас не атрымалася. Таму прапануем вам версію з альбома «Я нарадзіўся тут»

І, канечне, песня «Ляпіса Трубяцкога» «Грай». Гэта песня спалучае ў сабе меладычнасць, моц, яскравасць. Змрочны куплет раптоўна пераходзіць у прыпеў, які гучыць як подых свабоды, перамогі. Гэта песня пра набалелае — мы з Сяргеем шмат абмяркоўвалі яе. Гэта вельмі моцная песня, яна адначасова лірычная і набалелая. Адна з самых любімых маіх песняў, яна, як і папярэднія дзве, вельмі светлая і пры гэтым нясе станоўчую энергію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?