Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі, які адбывае турэмны тэрмін у калоніі ў Сегежы, перадаў праз адвакатаў адказы на пытанні, якія яму задалі слухачы радыёстанцыі «Эхо Москвы», размясціўшай у аўторак тэкст адказаў на сваім сайце.

На думку Хадаркоўскага, рэвалюцыя ў Расіі непазбежная, але ў бліжэйшай перспектыве яе чакае доўгі застой.

«Баюся, што краіну чакае доўгі застой, палітычны крызіс і рэвалюцыйная (вельмі спадзяюся, што бяскроўная) змена улады. На жаль. Сам Пуцін не сыдзе, і рэальнага пераемніка ўжо не падрыхтуе. Задача ліберальнай апазіцыі -- абараняць каштоўнасці свабоды і правоў чалавека ў гады застою, змякчыць хаду і наступствы рэвалюцыі, стаць актыўнай і канструктыўнай часткай пострэвалюцыйнай кааліцыі», -- сказаў Хадаркоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?