delfi.lt

delfi.lt

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Вецер паўночны 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С, максімальная днём плюс 1–6°С, па паўднёвым захадзе да плюс 8°С.

У Мінску заўтра, 9 лістапада, ноччу і раніцай магчымы невялікі дождж. Днём без істотных ападкаў. Вецер паўночны 5–10 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 1–3°С, максімальная днём плюс 3–5°С.

У наступныя двое сутак, 10 і 11 лістапада, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — мінус 6°С, месцамі да мінус 8°С; максімальная днём 0 — плюс 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?