Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, прадметамі злачынных замахаў становяцца адзенне, абутак і харчовыя прадукты. Да прыкладу, 4 лістапада была распачата крымінальная справа за рабаванне ў дачыненні да 24-гадовай жыхаркі Гомеля, якая ў гандлёвым цэнтры паспрабавала адкрыта выкрасці два дзіцячыя касцюмы.
Дваццацігадовы гамяльчанін 5 лістапада быў затрыманы за крадзеж мужчынскіх чаравікаў у магазіне «Мегатоп».
Жыхары вёскі Калініна Буда-Кашалёўскага раёна шляхам узлому праніклі ў буфет у суседняй вёсцы Уза і выкралі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.
Жыхары Нароўлі праніклі ў кафэ «Закусачная» і адтуль выкралі тавары.
У Гомелі злодзеі праніклі ў магазін з падсобнага памяшкання і выкралі прадукты харчавання і спіртныя напоі.
Жыхары Салігорска і Любанскага раёна 7 лістапада ўчынілі крадзеж з магазіна ў Жыткавіцкім раёне.
Алена Германовіч, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ