Дысконтная сістэма на пэўныя групы харчовых і нехарчовых тавараў для малазабяспечаных мінчан неўзабаве запрацуе ў крамах горада, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Валянцін Байдак сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

Дысконтная сістэма ўводзіцца з мэтай дадатковай сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных катэгорый насельніцтва.

Плануецца, што на прамысловыя тавары зніжка складзе 10-12%, на харчовыя - 3-5%.

Па зніжаных цэнах можна будзе набываць 32 групы нехарчовых і 16 груп -- харчовых тавараў.

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч ўдакладніла,

што дысконтная сістэма распаўсюджваецца на
малазабяспечаныя (з даходамі ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму) шматдзетныя сем'і, адзінокіх пенсіянераў па ўзросце і інвалідаў I і II груп, дзяцей-інвалідаў, сірот - выпускнікоў інтэрнатных устаноў, сем'і інвалідаў з непаўналетнімі дзецьмі.

"Кіраўніцтва сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў горада, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёнаў гатовыя прыступіць да інфармаванні насельніцтва, як толькі будуць атрыманы пластыкавыя карткі", - сказала кіраўнік профільнага камітэта гарвыканкаама, дадаўшы, што дысконтныя карты будуць вырабленыя за сродкі гандлёвых прадпрыемстваў горада. Каб набыць тавар па дысконтнай карце, неабходна будзе мець пры сабе дакумент, які засведчвае асобу.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў паскорыць працэс арганізацыі такога гандлю і перайсці на дысконтнай гандлёвае абслугоўванне малазабяспечаных мінчан з 12 лістапада па прамысловым, з 15 лістапада - па харчовым групам тавараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?