«Я сцвярджаю, што гэта справа пачыналася і праводзілася з відавочным палітычным падтэкстам з мэтай пераследу сябраў Праваабарончага цэнтра „Вясна“, у прыватнасці мяне, за праваабарончую дзейнасць», — заявіў суду абвінавачаны Алесь Бяляцкі 4 лістапада, у трэці дзень судовага працэсу. У пацверджанне сваіх словаў праваабаронца зачытаў некалькі дакументаў з тома першага крымінальнай справы № 11081100188, якія пракурор, даследуючы матэрыялы справы, згадаў толькі мімаходзь.
Звяртаючы ўвагу суддзі на першапачаткова абвінаваўчы ўхіл правядзення следства, што «відаць з першага па шосты том справы», у якасці прыкладу Алесь Бяляцкі прывёў вытрымку са звароту следчай Дэпартамента фінансавых расследаванняў Касынкінай да намесніка начальніка следчага аддзела ўпраўлення па Магілёўскай вобласці з просьбай дапытаць аднаго са сведкаў па справе: «Таксама ўстаноўлена, што грашовыя сродкі, атрыманыя Бяляцкім Аляксандрам у якасці даходу на банкаўскія рахункі, адкрытыя на яго імя ў замежных банкаўскіх установах, увозіліся на тэрыторыю Беларусі з дапамогай кур’ераў». Дзе ўстаноўлена? Кім устаноўлена? Гэтыя пытанні, як падкрэсліў праваабаронца, следства пакінула без адказаў.
Далей — болей.
У працяг сваіх каментароў Алесь Бяляцкі прадставіў суду і прысутным у зале паседжання вельмі цікавыя дакументы, якія тлумачаць усё і якія бок абвінавачання не збіраўся агучваць у працэсе.
Першы дакумент, зачытаны абвінавачаным, уяўляе сабой зварот Камітэта дзяржаўнай бяспекі РБ ад
«Паважаны Андрэй Іванавіч,
Так, на імя кіраўніка ПЦ „Вясна“ Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча [указваецца год і месца нараджэння, адрас пражывання — рэд.], зарэгістраваны рахунак [указваецца нумар рахунку — рэд.] у банку AB DnB NORD Bankas (Вільнюс, Літва). На імя намесніка кіраўніка ПЦ „Вясна“ Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча [указваецца год, месца нараджэння і адрас пражывання — рэд.], зарэгістраваны рахунак у банку AB SEB bankas.
Заяўнікам прадстаўлены ксеракопіі дакументаў пра зарэгістраваныя на імёны Бяляцкага і Стэфановіча рахункі ў названых банках, а таксама рух грашовых сродкаў (прыкладаюцца). Названыя грашовыя сродкі ўвозяцца наручным шляхам прадстаўнікамі ПЦ „Вясна“ ў аб’ёмах, дапушчальных заканадаўствам, і выкарыстоўваюцца ў супрацьпраўных мэтах, а таксама для асабістых патрэбаў Бяляцкага і Стэфановіча.
Акрамя гэтага, заяўніком прадстаўлены асобныя копіі распісак грамадзянаў Рэспублікі Беларусь аб прадстаўленні Бяляцкім і Стэфановічам грашовых сродкаў прадстаўнікам ПЦ „Вясна“ (прыкладаюцца). Разам з тым, прыняць законнае абгрунтаванае рашэнне па матэрыялах не з’яўляецца магчымым праз адсутнасць афіцыйных дадзеных пра факты рэгістрацыі Бяляцкім і Стэфановічам банкаўскіх рахункаў у Літве, а таксама руху грашовых сродкаў па ўказаных рахунках.
З улікам выкладзенага просім у максімальна сціслыя тэрміны аформіць міжнароднае следчае даручэнне для яго накіравання ў кампетэнтныя органы Літвы. Намі дасягнутая дамоўленасць з кіраўніком НЦБ Інтэрпола МУС Рэспублікі Беларусь [Нацыянальнае Цэнтральнае Бюро Інтэрпола ў Рэспубліцы Беларусь — рэд.] пра неадкладнае накіраванне міжнароднага следчага даручэння па каналах Інтэрпола ў Літву.
Для атрымання дадатковай інфармацыі просім звязацца па тэлефоне 2 199 551 (Дзмітрый Аляксандравіч) або 2 199 525 (Аляксандр Мікалаевіч).
З павагай,
Першы намеснік старшыні,
Затым Алесь Бяляцкі зачытаў даручэнне Шведа (старонка 14 тома першага матэрыялаў крымінальнай справы), накіраванае па выніках прыведзенага вышэй звароту намесніку старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь:
«Дырэктару Дэпартамента фінансавых расследаванняў Верамку Г. І. накіроўваецца зварот Камітэта дзяржаўнай бяспекі адносна кіраўнікоў ПЦ "Вясна" для арганізацыі праверкі і прыняцця рашэння ў парадку артыкула 174
І яшчэ адзін дакумент, змест якога раскрыў прысутным Алесь Бяляцкі, — гэта зварот КДБ ад
«Паважаны Зянон Кузьміч,
У рамках справы па месцы размяшчэння офіса незарэгістраванай арганізацыі «Праваабарончы цэнтр» Вясна" (г. Мінск,
Інфармуем для вырашэння пытання пра распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да функцыянераў ПЦ «Вясна».
З павагай,
Старшыня камітэта
* * *
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» і
Суд Першамайскага раёна г. Мінска разглядае крымінальную справу з
Вызвалення Алеся Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краінаў.
На рахункі Бяляцкага і іншых вясноўцаў сцякаліся сродкі на дапамогу рэпрэсаваным беларусам.