нягледзячы на вынесеныя ім папярэджанні. Як паведаміў адзін з сустаршыняў аргкамітэта Народнага сходу Віктар Івашкевіч,

найбліжэйшую акцыю плануецца правесці, як і планавалася, 12 лістапада ў тых жа месцах, дзе праходзілі першыя сходы.
«Народныя прадстаўнікі, абраныя на сходах у кастрычніку, праінфармуюць, як улады адрэагавалі на нашы патрабаванні. Таксама будуць абмеркаваны формы далейшых дзеянняў», — сказаў Івашкевіч.

Нагадаем, першы Народны сход адбыўся 8 кастрычніка. Акцыі прайшлі ў Мінску, Полацку, Наваполацку, Бабруйску, Гомелі, Вілейцы, Оршы, Баранавічах, Віцебску, Магілёве, Жлобіне. Аргкамітэт не падаваў заяўкі на іх правядзенне, аргументуючы гэта тым, што такі фармат акцыі (сход) падпадае пад дзеянне закона аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Згодна з законам для правядзення сходу неабходна сабраць подпісы не менш як 10% грамадзян, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі. Пры гэтым здаваць подпісы ў якія-небудзь кантрольныя органы для іх рэгістрацыі ці праверкі не трэба.

Улады з такімі довадамі не згодныя. Напярэдадні першага Народнага сходу двух сустаршыняў аргкамітэта — Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча — Генпракуратура папярэдзіла аб незаконнасці яго правядзення. Аналагічныя папярэджанні ім зрабілі ў Мінгарвыканкаме.

Тым часам удзельнікі першага Народнага сходу прынялі рэзалюцыі з патрабаваннямі да ўлад. Сярод такіх патрабаванняў — спыніць рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці, паслугі і медыкаменты; індэксаваць зарплаты, пенсіі, стыпендыі ў адпаведнасці з ростам цэн; забяспечыць грамадзянам магчымасць свабодна купляць валюту і вяртаць крэдыты ў беларускіх рублях; адмяніць сістэму кароткачасовых абавязковых кантрактаў; прадпрымальнікам ствараць новыя працоўныя месцы.

У рэзалюцыях былі і палітычныя патрабаванні — вызваліць усіх палітзняволеных і аднавіць іх ва ўсіх грамадзянскіх правах, а таксама правесці новыя свабодныя выбары прэзідэнта і парламента.

12 кастрычніка рэзалюцыі сходаў былі перададзены ў Савет міністраў. Аднак, як паведаміў Івашкевіч, замест адказаў на пэўныя патрабаванні прыходзяць адпіскі. «Улады кажуць, што ва ўсім вінаваты эканамічны крызіс, а самі яны робяць усё магчымае», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?