Дагавор з расійскім бокам аб стварэнні ў Беларусі вытворчасціё-мабіляў можа быць падпісаны ў канцы 2012 года. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 8 лістапада паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі (ДКНТ) Ігар Войтаў.
Ён паведаміў, што цяпер ідуць перамовы з распрацоўшчыкам гэтага расійскага аўтамабіля, і выказаў меркаванне, што «вытворчасць новых аўтамабіляў у Беларусі хутка з’явіцца». «У нас ёсць пэўная прапанова Расійскай Федэрацыі — у канцы 2012 года выйсці на падпісанне адпаведных дагавораў, — сказаў Войтаў. — Аўтамабіль нядрэнны, ідэя закладзена добрая, аўтамабіль мае свой рынак, чаму мы не павінны быць на гэта згодныя?»
Больш на гэты час ніякіх дамоўленасцяў паміж бакамі не існуе. Старшыня ДКНТ падкрэсліў, што Беларусь будзе «разглядаць канкрэтныя прапановы», калі будзе створаны «прататып гэтай тэхнікі і поўны вытворчы цыкл пад