Паводле папярэдняй дамоўленасці са ЖРЭА Першамайскага раёна Мінска, Партыя БНФ заехала ў цокальнае памяшканне жылога дома на вуліцы Чарнышэўскага.

«Гэта цокальнае памяшканне дзяржаўнага жылога дома — паміж сутарэннямі і першым паверхам. Гэта офіснае памяшканне. Па вуснай дамоўленасці са ЖРЭА Першамайскага раёна, мы завезлі сюды рэчы, выкарыстоўваем гэта памяшканне ў якасці рабочага для супрацоўнікаў офіса. Па-першае, няма афіцыйнага дагавора арэнды, па-другое, гэта памяшканне патрабуе сур’ёзнага рамонту. Зараз шукаем грошы», — распавёў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Фактычна партыя БНФ абавязалася з 1 лістапада аплачваць камунальныя паслугі.

«На заключэнне афіцыйнага дагавора павінна быць рашэнне Мінскага гарвыканкама. Яно павінна было ўжо быць, аднак з-за святаў рашэнне Мінгарвыканкама не прынятае. З дня на дзень мы ўсё ж чакаем прыняцця канчатковага рашэння, пасля якога мы зможам заключыць дамову арэнды на тры гады. Пакуль жа мы знаходзімся тут згодна з папярэдняй дамоўленасцю, якая дзейнічае да прыняцця рашэння Мінгарвыканкамам», — адзначыў Рыгор Кастусёў.

Партыя БНФ мяняе ўжо трэці офіс на працягу 2011 года.

У канцы ліпеня партыя пакінула легендарны офіс на Машэрава, 8, у якім знаходзілася амаль два дзесяцігоддзі, і пераехала на Крапоткіна, 93а.

Але ў новым памяшканні правяла толькі тры месяцы, калі гаспадар папрасіў вызваліць памяшканне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?