Савет Рэспублікі прыняў праект закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанні прымянення пакаранняў за армейскія лачынствы».

Гэты законапраект прадугледжвае выключэнне з новага кодэкса норм, якія звязаны з пакараннем у выглядзе накіравання ў дысцыплінарную воінскую часць (дысбат).

Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы палаты прадстаўнікоў Ігнацій Місурагін, пры распрацоўцы гэтага законапраекта ўлічвалася канцэпцыя ўдасканалення мер крымінальнай адказнасці. Дакумент прадугледжвае ліквідацыю беларускага дысбата, у якім цяпер адбываюць пакаранне 19 ваеннаслужачых. «Да канца года іх будзе яшчэ менш», — адзначыў Ігнат Місурагін. Ён таксама дадаў, што для абслугоўвання дысбата задзейнічана каля 200 чалавек. У дзень гэта падраздзяленне з’ядае прыкладна 2,5 тыс.у.а. У краінах постсавецкай прасторы, за выключэннем Беларусі і Расіі, дысбатаў ужо няма, сказаў Ігнацій Місурагін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?