Пры касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску з пачатку снежня будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Сустрэчы будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх пар: як тых, якія ўжо вырашылі ажаніцца, так і тых, якія пра гэта нават не думалі.

«Вечары для закаханых» — цудоўная магчымасць распазнаць пакліканне, паглыбіць адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. Да ўдзелу ў сустрэчах запрашаюцца асобы незалежна ад іх канфесійнай прыналежнасці.

Па жаданні і магчымасцях пар «Вечары» могуць складацца з 9 сустрэч па 2–2,5 гадзіны адзін раз на тыдзень альбо заняткаў на працягу трохдзённага ўікенду. Сустрэчы праводзяць сужэнская пара і святар.

Кантактныя тэлефоны:

+375 29 556 26 35, +375 29 140 84 56, +375 29 782 14 66 Іван і Алена Лубінскія

+375 29 167 58 67, +375 29 625 35 48 Андрэй і Іна Любецкія

+375 29 604 54 67 Павел і Алена Кузьміцкія

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?