У Мінску аўтааматары могуць заключаць дагаворы на ачыстку ад снегу месцаў вакол аўтамабіля ў дварах. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 9 лістапада паведаміў генеральны дырэктар ГВА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Уладзімір Рэентовіч.

Ён нагадаў, што, згодна з правіламі, уладальнікі аўтамабіляў абавязаныя ачышчаць тэрыторыю вакол запаркаваных аўтамабіляў на адлегласці аднаго метра. «Некаторым аўтамабілістам гэта рабіць няма калі. У гэтым выпадку яны могуць звяртацца ў ЖЭСы для заключэння дагавораў на паслугі па ўборцы тэрыторый вакол іх аўтамабіляў на зімовы перыяд. Кошт паслугі складае 10 тысяч рублёў у месяц, тэрмін дагавора — чатыры месяцы», — сказаў Рэентовіч.

Паводле яго інфармацыі, з 15 кастрычніка заключана прыкладна 600 дагавораў.

Рэентовіч адзначыў і праблемы з прыёмам рабочых па комплекснай уборцы, звязаныя з нізкім узроўнем зарплат. На сёння аклад такіх рабочых складае 600 тысяч рублёў. Каб атрымліваць, напрыклад, 980 тысяч рублёў, яны вымушаны выконваць 1,5–1,8 нормы. У цэлым па аб’яднанні сярэдняя зарплата складае 1 млн. 251 тыс. рублёў, што на 1,5 млн. рублёў ніжэй за сярэднюю зарплату па рэспубліцы і на 1 млн. — па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?