Прадпрымальнікі, якія працуюць у гандлёвым цэнтры «Максімус» у Малінаўцы сустрэліся 10 лістапада з прадстаўнікамі адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска і супрацоўнікамі Міністэрства гандлю. Прадпрымальнікі спрабуюць адстаяць свае працоўныя месцы, бо з імі разрываюць дамовы на арэнду.

Абурае прадпрымальнікаў і тое, што яшчэ да 1 снежня, калі сканчаецца тэрмін дзеяння дамоваў арэнды, дырэкцыя рынка начамі вывозіць патрэбнае для працы абсталяванне (маразільнікі, вагі і інш.). «Мы ж мяса прадаём! Вы разумеце, што яно псуецца?» — са слёзамі казалі прадаўшчыцы, аднам прадстаўнікі кіраўніцтва (дырэктар так і не выйшаў да журналістаў) працягвалі тлумачыць свае пазіцыі: ім трэба праводзіць капітальны рэмонт.

Раённыя чыноўнікі выслухалі праблему, прапанавалі звяртацца ў суд і паабяцалі разгледзець шэраг эканамічных рычагоў уздзеяння на кіраўніцтва рынка. Прадпрымальнікі, акрамя судовых разбіральніцтваў, плануюць правесці яшчэ і забастоўку. Папярэдне вырашана, што яны пададуць у Мінгарвыканкам заяву аб правядзенні забастоўкі і 29 лістапада выйдуць на працу, аднак не будуць прадаць тавары. «Хай пакупнікі адчуюць, што мы бастуем, — тлумачыць адзін з прадпрымальнікаў. — І адміністрацыя рынка таксама. Згодна з законам, яны мусяць вярнуць нам арэндную плату за час забастовак. Мы так проста не здамося».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?