Яшчэ нядаўна месячнымі праязнымі на мінскае метро можна было карыстацца лішнія два дні. Напрыклад,

праязны на верасень працаваў ад 31 жніўня да 1 кастрычніка.
Гэты час даваўся пасажырам для таго, каб яны маглі замяніць картку без ажыятажу. Цяпер такі прыемны бонус знік. Чаму? Як высветлілася, віной сталі шматлікія скаргі… пасажыраў. Па словах начальніка службы руху Мінскага метрапалітэна Рыгора Якімкава,
многія людзі, якія куплялі праязны адразу на аўтобус і метро, скардзіліся, што прэферэнцыі не распаўсюджваюцца і на наземны транспарт.
Як паведамляе «Вячэрні Мінск», пасля «шматлікіх адказаў на такія скаргі» кіраўніцтва «Мінсктранса» ўпарадкавала тэрмін выкарыстання картак.

Выключэнне зробленае толькі для бескантактных картак. Яны па-ранейшаму будуць працаваць два дадатковыя дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?