У Беларусі ў спісе абмежаванага доступу знаходзяцца 35 інтэрнэт-рэсурсаў.
Паводле паведамлення БелТА у Беларусі ў спіс абмежаванага доступа ўнесена 35 інтэрнэт-рэсурсаў. Яны заблакаваныя ў дзяржаўных установах, установах культуры і адукацыі. Як паведамляе БелТА большасць забароненых сайтаў маюць парнаграфічны характар. Ці з’явіліся ў «чорным спісе» новыя сайты «НН» даведалася ў кіраўніка аддзела інфармацыйных тэхналогій Дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі Андрэя Сіліча.
«Мы не маем права распавядаць пра сайты
, аднак гэтая пастанова дзейнічае яшчэ з 29 чэрвеня 2010 года, там нічога не змянілася. І яшчэ трэба мець на ўвазе, што
абмежаванне доступа робіцца толькі па дабраахвотных заяўках ад правайдэраў.
Усё гэта рэгламентавана пастановай Савета міністраў."
Паводле ранейшай інфармацыі, у дзяржустановах заблакаваны доступ да сайтаў «Хартыя-97», «Беларускі Партызан», онлайн-абменнік prokopovi.ch і блог Яўгена Ліпковіча.