У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання аб'явіў галадоўку старшыня аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу Васіль Палякоў. Аб гэтым паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Палякоў аб'явіў галадоўку ў знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, рашэння суда аб арышце.
"Аб галадоўцы мне сказаў дзяжурны ІЧУ, які дазволіў перадаць Палякову сок і ваду. Пасля патрабавання кнігі скаргаў і прапаноў ваду і сок прынялі і для Валерыя Рыбчанкі са Жлобіна, які таксама адбывае там арышт", — адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, 9 лістапада суд прыгаварыў Палякова да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў суддзя Савецкага раёна абласнога цэнтра Віктар Купрацэвіч, які прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Палітыка судзілі на падставе паказанняў жыхароў Гомеля Людмілы Мяшковай, сакратара адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, і Аляксандра Мележа, студэнта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Яны заявілі, што ў сваіх паштовых скрынях знайшлі ўлёткі, на якіх быў указаны тэлефон Палякова, і патэлефанавалі па гэтым нумары. У тэлефоннай размове палітык запрасіў іх прыйсці на Народны сход.

Тады яны нібыта патэлефанавалі ў гарвыканкам, дзе даведаліся, што ніхто не атрымліваў дазволу на правядзенне Народнага сходу, пасля чаго, абураныя парушэннем закона, звярнуліся ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?