У наступным годзе ў кожнай гаспадарцы неабходна мадэрнізаваць адну ферму без прыцягнення бюджэтных сродкаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Толькі ў гэтым выпадку прэм’ер выдзеліць вобласці грошы пад вырашэнне аграрных пытанняў», — растлумачыў ён.
Такім чынам,
усяго ў Беларусі трэба будзе мадэрнізаваць каля 1,5 тысяч фермаў па колькасці сельгаспрадпрыемстваў.Прычым «да самага высокага, сучаснага ўзроўню», дадаў Лукашэнка.