У сацыяльных сетках задумалі на пятніцу новую акцыю «Стоп-бензін»
«Людзі збіраюцца выехаць у цэнтры розных гарадоў».
У Мінску і абласных гарадах Беларусі плануецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бензін». Яе ўдзельнікі — аўтааматары плянуюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэння цэнаў на бензін і іншыя віды аўтамабільнага паліва.
Ініцыятыва аб правядзенні акцыі пратэсту «Стоп-бензін» традыцыйна з’явілася для абмеркаваньня ў сацыяльных сетках пасля чарговага падвышэння коштаў на аўтамабільнае паліва 10 лістапада.
Каардынатар кампаніі «За аўто» Арцём Шаркоў: «Аўтааматары збіраюцца на акцыю 11.11.2011, а 18:11.
Яна адбудзецца па старым правераным сцэнары: людзі збіраюцца выехаць у цэнтры розных гарадоў — зараз якраз ідзе абмеркаваньне, у якіх — у абласных і іншых гарадах — і на некаторы час спыніць рух».
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ