Матч прайшоў у Эр-Рыядзе і скончыўся з лікам 0:0.

Падапечныя Георгія Кандрацьева, што рыхтуюцца да футбольнага турніру на Летніх алімпійскіх гульнях у Лондане, выступалі ў наступным складзе:

Гутар (Гамелько, 82), Вераціла, Рыжко, Гаўрыловіч (Вітус, 59), Гайдучык, Бага (Матвейчык, 75), Сівакоў (Букаткін, 61), Перапечка (Талканіца, 59), Гардзяйчук (Казлоў, 61), Алексіевіч (Зубовіч, 46), Скавыш (Хвашчынскі, 75).

У суботу-пятніцу прайшлі таварыскія матчы з удзелам асноўных футбольных камандаў.

Нас цікавяць супернікі па будучай адборачнай групе да чэмпіянату свету 2014 г.

Так зборная Іспаніі — чэмпіёны свету-2010 і Еўропы-2008 — прайграла ў гасцях Англіі 0:1 (Лэмпард, 49), Грузія выйграла ў Малдовы 2:0 (Марцваладзэ, 36), Ананідзэ, 39-пенальці).

Францыя 11 лістапада выйграла ў ЗША 1:0 (Рэмі, 72).

Нагадаем, што таварыскі матч Беларусь — Нігер, што меўся прайсці ў Дубаі, не адбыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?