Вядомы блогер Андрэй Кабанаў не змог 12 лістапада выехаць у Літву.

Аказалася, што ён знаходзіцца ў спісах невыязных з Беларусі. Як паведаміў Андрэй Кабанаў, афіцыйная прычына забароны на выезд з краіны — нібыта не згашаны адзін з пазоваў да яго фірмы.

Андрэй Кабанаў праславіўся запісам на відэа гутаркі з намеснікам міністра эканомікі Беларусі Андрэем Турам. Размова адбылася на прыёме ў пасольстве Швецыі ў чэрвені, і чыноўнік быў не зусім цвярозы. Відэаролік тут жа стаў хітом у інтэрнэце і нават быў паказаны на расійскіх тэлеканалах.

У гэтую пятніцу Аляксандр Лукашэнка прызначыў Тура намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?