У бліжэйшыя суткі, 14 лістапада, у цэлым па Беларусі будзе хмарна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.
У асобных раёнах прагназуюцца невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, слабыя туман, галалёд. Вецер заходні 4–9 метраў за секунду.
Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Папярэджанне аб неспрыяльных умовах надвор’я Рэспубліканскі гідраметэацэнтр перадаў па рэгіёнах краіны.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Днём будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла.
0
0
0
0
0
0