«Упэўнены, Ваша дзейнасць на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе будзе садзейнічаць умацаванню сацыяльна-эканамічнай стабільнасці Кыргызстана, павышэнню аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, далейшаму развіццю беларуска-кыргызскіх адносінаў ва ўсіх сферах двухбаковага ўзаемадзеяння на карысць народаў нашых краін», — прыводзіць словы віншавання прэс-служба беларускага прэзідэнта.

Паводле звестак ЦВК Кыргызстана, на прайшоўшых 30 кастрычніка прэзідэнцкіх выбарах Атамбаев набраў 62,5% галасоў, на другім месцы — Адахан Мадумараў з 14,8% галасоў выбаршчыкаў, на трэцім — Камчыбек Ташыеў, які набраў 14,3%.

Паўнамоцтвы цяперашняга прэзідэнта Розы Атунбаевай заканчваюцца 31 снежня 2011 года, і другі раз прэтэндаваць на гэтую пасаду яна ўжо не можа. Згодна з новай Канстытуцыяй краіны, прынятай у 2010 годзе пасля дяржаўнага перавароту, прэзідэнт Кыргызстана абіраецца на шэсць гадоў і толькі на адзін тэрмін.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, ЦВК Кыргызстана павінен абвясціць канчатковыя вынікі выбараў на працягу 20 дзён пасля галасавання. Затым на працягу 30 дзён павінна адбыцца інаўгурацыя новага кіраўніка дзяржавы. Гэта падзея стане першай у гісторыі краіны, калі на пасаду кіраўніка дзяржавы прыходзяць мірным шляхам. У 2005 і 2010 гадах дзейныя на той час прэзідэнты Аскар Акаеў і Курманбек Бакіеў вымушаны былі скласці з сябе паўнамоцтвы з-за дзяржаўнага перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?